Першая беларуская грамадская стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам беларускіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.

Хто можа падаваць заяўку на Стыпендыю?
1. Кіраўнікі альбо каардынатары/адміністратары грамадскіх, культурніцкіх ці сацыяльных ініцыятыў/праектаў, якія рэалізоўваюцца ў Беларусі ці для Беларусі;
2. Ваш праект/ініцыятыва ўсё яшчэ ў стадыі рэалізацыі і яна з’яўляецца актыўнай;
3. Вы дзейсны навучэнец ВНУ ці ССНУ ў Беларусі. У 2019 годзе вы ўсё яшчэ будзеце студэнтам (распачнеце новы навучальны год восенню 2019 года).

Стыпендыяльны фонд на 2019 год - 1200 BYN (100 BYN штомесяц тэрмінам на 1 каляндарны год).

Заяўкі на стыпендыю прымаюцца да 16 снежня 2018 года.

Аркадзь Смоліч – выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, асветнік і навуковец, адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 года), Народны сакратар асветы БНР, пачынальнік Таварыства беларускай школы.  Прафесар і загадчык кафедры геаграфіі БДУ, член Прэзідыума Беларускай Акадэміі Навук.

-----

Стыпендыя заснаваная шэрагам некамерцыйных і камерцыйных арганізацыяў, а таксама  высілкамі асобных грамадзянаў. Сярод арганізацыяў у стыпендыяльны фонд ахвяравалі: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне ЗБС “Бацькаўшчына”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” (Беларусь), Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў (Беларусь), культурніцкая пляцоўка “Арт Сядзіба” (Беларусь), Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання (Беларусь), Беларускі нацыянальны моладзевы савет "Рада" (Беларусь), праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду" (Беларусь), моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” (Літва), Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (Літва), Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы (ЗША) і глабальная супольнасць "Global Belarusian Leaders", Заднізочанне беларускіх студэнтаў (ЗБС).

Свой асабісты ўнёсак у стыпендыю зрабілі: Кірыл Атаманчык, Максім Марыніч, Ігар Назаранка, Яўген Міхасюк , Аляксандра Кузьміч, Паўлюк Быкоўскі, Наталля Рабава.
Таксама сярод фундатараў стыпендыі ёсць кампаніі “Vilnius Relax” (Літва) і “UFOX Media” (Беларусь).

ЖАДАЕЦЕ ПАДТРЫМАЦЬ СТЫПЕНДЫЮ? ПЕРАЙДЗІЦЕ, КАЛІ ЛАСКА, ПА СПАСЫЛЦЫ: http://bit.ly/1j4Z8re


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Вашае імя і прозвішча *
Вашая дата нараджэння *
Вашая навучальная ўстанова *
Пазначце вашую ВНУ ці ССНУ, курс, спецыяльнасць
Назва вашага праекта ці ініцыятывы *
Ідэя вашага праекта ці ініцыятывы *
Чаму ваш праект важны? Якія мэты ў межах гэтага праекта вы ставіце?
Узрост вашага праекта ці ініцыятывы *
Які час ваш праект функцыянуе? Колькі гадоў ці месяцаў?
Паспяховасць вашага праекта ці ініцыятывы *
Чаму вы лічыце, што ваш праект паспяховы? Якіх вынікаў вы дасягнулі? Што выбітнага вы зрабілі?
Вядомасць вашага праекта ці ініцыятывы *
Наколькі вядомы ваш праект? Якім інфармацыйным рэсурсам вы валодаеце (суполкі ў сац.сетках, сайт, блог і г.д.). Распішыце вашыя інфармацыйныя рэсурсы, пазначце лінкі на іх
Устойлівасць вашага праекта ці ініцыятывы *
Ці можа ваш праект функцыянаваць без вас? Ці незалежныя вы ў арганізацыйным, юрыдычным і фінансавым плане ад знешніх чыннікаў?
Уплывовасць вашага праекта ці ініцыятывы *
На каго ўплывае ваш праект? Хто прыслухоўваецца да вас? Як вы ацэньваеце свой патэнцыял?
Хто можа вас парэкамендаваць? *
Пазначце імёны, прозвішчы і тэлефоны дзвюх асобаў, якія могуць вас парэкамендаваць у якасці лідара/адміністратара вашага праекта
Пазначце вашую электронную пошту *
Пазначце ваш кантактны нумар тэлефона *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy