Запрашаем у каманду aнлайн-лагера Junior Ignite Camp 2021
Junior Ignite Camp – гэта сацыяльны адукацыйны праект для школьнікаў, якія цікавяцца ІТ-тэматыкай і тэхнічнай творчасцю, але маюць цяжкасці ці бар’еры (геаграфічныя, фінансавыя, сацыяльныя) для рэгулярнага наведвання такіх заняткаў ва ўстановах дадатковай адукацыі.

А таксама для ўсіх, каму цікава!

Сёлета праз пандэмiю лагер для падлеткаў 10-15 гадоў пройдзе ў анлайн-фармаце з 28.06 па 9.07. Усе заняткі праходзяць у праграме ZOOM.

Навучанне ў лагеры складаецца з трох адукацыйных блокаў:
- ІТ-блок
- моўны блок
- праектны блок

Цягам усяго лагера праводзіцца бізнэс-гульня, у якую ўцягнутыя ўсе ўдзельнікі лагера: кожны атрад – гэта асобны стартап, які ўдзельнічае ў бізнес-інкубатары. Кожны атрад, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках, стварае свой унікальных прадукт і прэзентуе яго ў канцы змены інвестарам. Прэзентацыя праходзіць на англійскай мове.

Акрамя абавязковых адукацыйных блокаў падлеткi таксама ўдзельнічаюць у розных майстар-класах i факультатывах.

Мы запрашаем далучыцца да адукацыйнага праекта ў якасці валанцёраў.

Мы чакаем валанцёраў на 3 пазіцыі:
- важатыя;
- вядоўцы адукацыйных блокаў (IT i англійская мова);
- вядоўцы факультатываў.

Для студэнтаў ёсць варыянт аформіць валанцёрства ў лагеры як практыку.

Апicанне занятасцi i абавязкаў для валанцёраў вы знойдзеце тут: https://docs.google.com/document/d/1mHnNSE0AirzzmtmNEza836J_vZex0f_xT8wtQWVdA90/edit

Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць Варвары (+375292622452).

Дэдлайн запаўнення анкеты –23 чэрвеня 2021.

Арганізатары лагера: каманда валанцёраў з супольнасці праграммы “Настаўнік для Беларусі” пры падтрымцы кампаніі EPAM.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Калі ласка, прадстаўцеся (імя і прозвішча) *
Тэлефон (у фармаце 375ХХХХХХХХХ) *
Электронная пошта *
Дзе вы цяпер працуеце/вучыцеся? *
Ці маеце вы досвед працы з дзецьмі? *
Ці маеце вы педагагічны досвед у будзь-якой сферы (фармальная ці нефармальная адукацыя, навучанне персаналу і інш.)? Апішыце яго ў некалькiх сказах. *
Ці маеце вы досвед у правядзеннi анлайн-заняткаў? *
Чаму вас цікавіць удзел у гэтым праекце? *
У якой ролi вам цiкава далучыцца? *
Ці маеце вы досвед працы ў ZOOM? *
Спасылка на профіль у сацыяльнай сетцы, якой вы карыстаецеся найчасцей *
Дзе вы даведаліся аб правядзенні анлайн-лагеру? *
Даю згоду на апрацоўку персанальных дадзеных *
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy